Спартыўная забаўка ў старэйшай групе
“Спаборніцтвы на крызе”
Мэта: развіццё спрыту, раўнавагі, уменне арыентавацца ў прасторы.
Матэрыялы і абсталяванне: 2 мячы, сняжкі, 2 малюнкі з выявай пінгвінаў, разрэзаныя на 6 частак, 2 абручы, 2 вядзерцы.
Ход мерапрыемства:
Выхавальнік: Дзеці, я запрашаю вас прыняць удзел у конкурснай праграме "Спаборніцтвы на крызе", якую падрыхтавалі для вас вясёлыя Пінгвіны Озі і Бу. Вы гатовыя? Тады давайце здзейснім цудоўнае пераўтварэнне ў пінгвінаў (дзеці прычапляюць значкі пінгвінаў).
Выхавальнік: Зараз мы падзелімся на дзве каманды і пачнём спаборніцтвы.
- 1 конкурс называецца " Перанясі яйка»
Выхавальнік: Дзеці, памятаеце, як таты Пінгвіны выношваюць яйкі з дзіцянятамі? Заціснуўшы іх паміж лап. Вось і вам трэба будзе перанесці мяч, заціснуўшы яго нагамі, як тата пінгвін (удзельнік каманды, заціснуўшы мяч двума нагамі, павінен даскакаць да кеглі, узяць мяч у рукі і вярнуцца да старту).
- 2 конкурс называецца «Збяры малюнак»
Выхавальнік: У другім конкурсе вам трэба сабраць з кавалачкаў паперы цэлуы малюнак, хто першы справіцца, той і пераможа (каманды збіраюць цэлы малюнак з шасці кавалачкаў паперы, на малюнку атрымаецца пінгвін).
- 3 конкурс называецца " Рыбаловы»
Выхавальнік: Наступны наш конкурс называецца "Рыбаловы". Пінгвіны сілкуюцца рыбай, якую ловяць у моры, і цяпер мы адправімся на зімовую рыбалку, каб налавіць трохі рыбкі (удзельнікі каманд па адным падбягаюць да малюнкаў, сярод малюнкаў ловяць адну рыбку і вяртаюцца да каманды).
- 4 конкурс называецца " Патрап у снегавіка»
Выхавальнік: Пінгвіны Озі і Бу, як і ўсе дзеці любяць гуляць і весяліцца. А больш за ўсё яны любяць гуляць у снежкі. Мы таксама пагуляем у снежкі са знаёмым нам героем. У каго замест носа морква? Правільна ў снегавіка. Снегавік сёння прыйшоў на спаборніцтвы і гатовы пагуляць разам з намі. Зараз я кожнаму з вас раздам па адным снежку, і гэтым сняжком вы павінны патрапіць у снегавіка. Гатовыя? Тады першыя ўдзельнікі-наперад! (удзельнікі каманд па адным ўстаюць і спрабуюць трапіць сняжком у снегавіка, які стаіць пасярэдзіне на вызначанай адлегласці).
Выхавальнік: Малайцы. Вось і наступіў канец нашаму казачнаму падарожжу, а нашым героям пара ў сваю казку вяртацца. Скажам ім – да пабачэння.
Мерапрыемства распрацавала
Педагог дашкольнай адукацыі
Кучар Ганна Адамаўна