Фарміраванне элементарных матэматычных прадстаўленняў.
“Гуляем з Машай і Мядзведзем”
Узроставая адрасаванасць: 5-6 гадоў
Праграмны змест: вучыць пазнаваць у навакольных прадметах геаметрычныя фігуры, замацоўваць ўяўленні дзяцей аб геаметрычных фігурах, суадносіць лічбы з колькасцю прадметаў, ажыццяўляць ва ўменні складаць фігуры з алоўкаў.
Матэрыял: геаметрычныя фігуры, алоўкі, канверты з заданнямі, карткі з лічбамі.
Ход занятка:
Выхавацель: Дзеці сёння да нас на занятак прыйшлі вельмі цікавыя госці. Даведаемся і ўбачым мы іх, толькі калі адгадаем загадку. Слухайце ўважліва: “Сядзіць у кошыку дзяўчынка
У мішкі за спіной
Ён сам таго не ведаючы
Нясе яе дадому”
Выхавацель: З якой казкі госці, дзеці?
Выхавацель: Так, сапраўды, гэтая казка называецца Маша і Мядзведзь. А вось і яны. Маша і Мядзведзь мне расказалі, што ім стала сумна ў лесе, і яны вырашылі прыйсці да дзяцей у дзіцячы сад і пагуляць з вамі. Справа ў тым, што Маша і мядзведзь вельмі любяць у сябе ў лясным доміку займацца матэматыкай. Але ёсць у іх і такія заданні, з якімі яны справіцца не могуць. Дзеці, давайце мы ім дапаможам? Згодныя?
Выхавацель: У кожнага з іх ёсць канверты, у якім напісаны заданні. У каго мы спачатку возьмем канверт: у Машы або ў мядзведзя? Мядзведзь кажа, што трэба ўзяць канверт у Машы, бо яна дзяўчынка, а дзяўчынкам трэба саступаць. Бярэм канверт, адкрываем і чытаем: у вас на сталах ляжаць геаметрычныя фігуры. На лісток трэба выкласці геаметрычнай фігурай прадметы, якія я буду называць, напрыклад, талерка, якой формы? Круглая, значыць выкладваем круг. А далей думайце самі (дзверы, дах дома, агурок, кубік) - Якія геаметрычныя фігуры выклала Даша? - Якія фігуры выклаў Дзяніс, Багдан? - Колькі ўсяго фігур? Маладзцы, як хутка вы справіліся з заданнем.
Выхавацель: А цяпер возьмем канверт у Мішы? Ён запрашае вас пагуляць. Дзеці, зараз вы будзеце зайчыкамі. Згодныя?
“Скок-поскок, скок-паскок,
Зайка скокнуў на пянек.
Зайцу холадна сядзець,
Трэба лапочкі пагрэць,
Лапкі ўверх, лапкі ўніз,
На насочках падцягніс,
Лапкі ставім на бачок,
На носочках скок-паскок.”
Выхавацель: А цяпер я бяру канверт у Машы. Пагуляйце ў гульню "Маўчанка". Я вам буду задаваць пытанні, а адказ на пытанні вы мне будзеце паказваць картачку з лічбай. Самая галоўная ўмова - гаварыць у гэтай гульні нельга, можна толькі паказваць картачку.
- Колькі пальцаў на правай руцэ? - Колькі вачэй у святлафора?
- Колькі насоў у двух сабак? - Колькі вушэй у двух мышэй?
- Колькі хвастоў у двух катоў? - Усё дакладна, паказалі. Малайцы.
А цяпер адкрыем канверт Мішы. Ён просіць вас выкласці з алоўкаў две хаткі: маленькую для Машы і вялікую для мядзведзя. - Колькі алоўкаў выкарысталі для хаткі Машы? - Колькі алоўкаў выкарысталі для хаткі мядзведзя?
Якія прыгожыя ў вас атрымаліся хаткі.
Выхавацель: Дзеці, а хто быў у нас у гасцях, з якой казкі? Што мы рабілі сёння на занятку? (гулялі ў гульню "Маўчанка", будавалі домікі з алоўкаў). Усе вы сёння малайцы, справіліся з заданнямі і дапамаглі Машы і Мядзведзю.
Урок распрацавала
Педагог дашкольнай адукацыі
Кучар Ганна Адамаўна