План-канспект урока беларускай мовы ў 6 класе
Тэма: Адмоўныя займеннікі, іх змяненне, утварэнне, правапіс
Мэта: фарміраванне моўных, маўленчых кампетэнцый вучняў праз стварэнне адзінай тэматычнай прасторы на ўроку.
Задачы: стварыць умовы для асэнсавання вучнямі спецыфікі значэння адмоўных займеннікаў у кантэксце, дапамагчы засвоіць вымаўленне і права-піс, формы змянення, спосаб утварэння, сінтаксічную ролю ў сказе, сэнсава-стылістычную ролю ў тэксце; выпрацоўваць уменні вызначаць адмоўныя зай-меннікі ў тэксце, састаўляць з імі сказы, вызначаць іх марфалагічныя прыме-ты, сінтаксічную і сэнсавую ролю ў сказе і тэксце; развіваць вуснае маўлен-не вучняў, маўленчыя і творчыя здольнасці; ствараць умовы для выхавання цікавасці да духоўнай спадчыны беларусаў.
Тып урока: камбінаваны.
Форма: урок-даследаванне.
Абсталяванне: раздатачны матэрыял (памятка-дапамаганка; тэксты,
карткі-заданні), мультымедыйная ўстаноўка, куточак “Залацінкі мудрасці”.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант.
Слова настаўніка.
--Я вітаю тых, хто любіць спяваць. Я рада бачыць тых, хто займаецца спортам, мне прыемна сустрэцца з тымі, хто любіць вандраваць. Я кажу “До-бры дзень” усім тым, хто сёння завітаў да нас у клас. Звярніце, калі ласка, увагу на гэтыя кветкі (слайд). Адны з іх прыгожыя, яскравыя, яны цвітуць і радуюць вока. А другія, наадварот, амаль засохлі. Як вы лічыце, што з’яўляе-цца прычынай такой розніцы? (Адказы дзяцей). Многае ў свеце і наогул у жыцці залежыць ад нашых адносін да ўсяго, што нас акружае. І я веру і спа-дзяюся, што сёння на ўроку вы будзеце такімі яскравымі кветкамі. І ваша не-паўторнасць і шчырасць дапаможа нам у сумеснай працы.
ІІ. Актуалізацыя ведаў.
Слова настаўніка. Давайце дамовімся што вы ўсе сёння маладыя пачы-наючыя навукоўцы, а я ваш кіраўнік. Я ўпэўнена, што наша сустрэча будзе цікавай, нашы адкрыцці–радаснымі, а вынік працы–плённым і зразумелым для ўсіх. Я як кіраўнік нашай даследчай установы хачу зараз праверыць, ці маеце вы права быць навуковымі супрацоўнікамі. І для гэтага прапаную гульню ”Так ці не”: так – 1, не – 0.
--Займеннік–гэта самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, прымету і колькасць, не называючы іх. (1)
--Усе займеннікі змяняюцца па родах і ліках. (0)
--У сказе займеннікі выступаюць у ролі розных членаў сказа. (1)
--Я, ты, мы, вы, самы–гэта ўсе асабовыя займеннікі. (0)
--Зваротны займеннік не мае назоўнага склону. (1)
--Прыстаўка абы- з няпэўнымі займеннікамі пішацца разам. (0)
Настаўнік: А цяпер агучце, што ў вас атрымалася (Адказы). У вас так
атрымалася: 101010. Калі так, то значыць вы ўсе супрацоўнікі нашага дасле-дчага інстытута. Няхай і адзнакі ў вас будуць такімі.
ІІІ. Новая тэма і мэтавызначэнне.
Настаўнік: Кожны з нас кіруецца адпаведнымі прынцыпамі, якія яму
дапамагаюць. І я прапаную вам скласці дэвіз нашага ўрока. (На дошцы на асобных лістах хаатычна расстаўлены словы, трэба іх па парадку размерка-ваць). Складзены сказ з рассыпаных слоў запішыце ў сшытак. “Нічога не робіцца само сабою”.
--Зачытайце атрыманы сказ і растлумачце яго сэнс.
--Знайдзіце словы, у якіх схаваны арфаграмы.
--Назавіце займеннікі ў сказе.
--Знайдзіце той займеннік, пра які мы нічога не ведам.
--Так, пачынаючыя навукоўцы, перад намі новае даследаванне. Якое? (Адказы вучняў. Агучванне мэт на мове вучняў.)
Самастойнае набыццё ведаў. Настаўнік: Любое даследаванне пачынаецца з тэарэтычных ведаў. На-
ша тэарэтычная лабараторыя пачынае сваю работу. Калі ласка, звярніцеся да падручніка, с. 208. А я ў гэты час кожнаму з вас даю памяткі-дапамагаткі. (Работа ў парах: ты мне, я табе )
Настаўнік: Ітак, мы справіліся з тэарэтычнай часткай нашага даследава-ння, а любую тэорыю трэба падмацоўваць практыкай. Чым мы зараз і будзем займацца.
ІV. Першаснае замацаванне.
1.”Бюро знаходак”. (Праца з тэкстам у парах). На кожную парту даю-цца тэксты.
Для першага рада:
Вясновым ранкам я выйшаў на бераг Нёмана. Нідзе нікога не было бач-на. З-за Нёмана чуліся галасы кнігавак. Нішто не перашкаджала час ад часу булькатаць імклівай вадзе. Буслы, нічым не ўстрывожаныя, спакойна закле-каталі: “Сустракайце, мы прыляцелі на родныя гнёзды!”
1. Дакажыце, што гэта тэкст.
2. Вызначце тэму і асноўную думку.
3. Знайдзіце адмоўныя займеннікі ў тэксце.
4. Вызначце іх сінтаксічную ролю.
5. Ці часта адмоўныя займеннікі сустракаюцца ў тэкстах?
Для другога рада:
Красавік. У хвойніку заспявалі берасцянкі. Ніхто не перашкаджае іх спеву. На ўзлеску нікога не відаць. Блакітнымі агеньчыкамі мігцяць пралес-кі. Што за цуды можна ўбачыць у гэты час!
1. Дакажыце, што гэта тэкст.
2. Вызначце тэму і асноўную думку.
3. Знайдзіце адмоўныя займеннікі ў тэксце.
4. Вызначце іх сінтаксічную ролю.
5. Ці часта адмоўныя займеннікі сустракаюцца ў тэкстах?
Для трэцяга рада:
Вясна пачалаася неяк раптоўна. У небе заспяваў жаваранак. Людзі,
якія чулі гэты дзіўны спеў, спыняліся. Але ніхто не мог адшукаць яго ў яркім
вясновым блакіце. Жаўранкавым спевам звінела ўсё наваколле.
1. Дакажыце, што гэта тэкст.
2. Вызначце тэму і асноўную думку.
3. Знайдзіце ў тэксце адмоўныя займеннікі.
4. Вызначце іх сінтаксічную ролю.
5. Ці часта адмоўныя займеннікі сустракаюцца ў тэкстах? (Адказы і праверка).
V. Замацаванне новага матэрыялу.
а) Прыём ”Канструктары”. Праца з карцінай.
--Любы даследчы інстытут не абыходзіцца без эксперыментаў. Мы так-сама паспрабуем правесці эксперымент, і наколькі ён будзе ўдалы, будзе за-лежаць ад вас. Перад вамі карціна, можа, для вас незнаёмага мастака Анатоля Бруно. Паглядзіце ўважліва і скажыце, якая пара годаадлюстравана? (Адка-зы: вясна).
--Так, Анатоль Бруно паказаў надыход вясны.
--А ці ведаеце вы святкаванне якога народнага абраду прыпадае на 14 сакавіка? (Гуканне вясны).
--Вясну нашы продкі сустракалі своеасабліва, бо ад яе залежаў будучы ўраджай і хацелі дагадзіць вясне–урачыста яе заклікалі.
--Калі ласка, апішыце яе некалькамі сказамі.Увага! У вашых тэкстах павінны быць займеннікі, пажадана адмоўныя. (Працуюць вучні індывідуаль-на, самастойна).
--А цяпер праверым, але будзьце ўважлівыя. (Зачытваюць 2-3 тэксты)
--Дзеці, а былі ў тэкстах займеннікі? А да якіх разрадаў яны адносяц-ца? (Адказы)
--Эксперымент удаўся.
б) Прыём “Фантазёры”.
--Кожны даследчык–гэта маленькі фантазёр. Давайце паспрабуем па-
фантазіраваць на тэму “Калі б я быў…, то…”, ужываючы толькі адмоўныя займеннікі.Сказ дапісвае кожны з вас, але кожная лабараторыя выконвае сваё заданне. Напрыклад: Калі б я была чараўніцай, то нікога не пакінула б у бядзе.
1 лаб.--растлумачыць правапіс адмоўных займеннікаў. 2 лаб.–вызначыць іх сінтаксічную ролю.
3 лаб. –вызначыць марфалагічныя прыметы адмоўных займеннікаў.
(Даю карткі з адмоўнымі займенніка: ніякі, ніякая, ніхто, нікога, ні-чым, ні пры якім, ні пры якіх, ніякаму, ні з кім, нічога).
VІ. Падагульненне
--На жаль, працэс нашага даследавання падышоў да свайго завяршэння. Мы сёння ўсе стараліся. Усе працавалі плённа і пераканаліся ў тым, што ніш-то не робіцца само па сабе.
VІІ. Рэфлексія.
--Цяжка вам было рабіць даследаванне, праводзіць эксперыменты?
--А якім яно было? Падбярыце да назоўніка “даследаванне” прыметнік. Пачну я, каб вам было лягчэй. Для мяне даследаванне было плённае. А для вас? (Па аднаму слову ад кожнага вучня).
VІІІ. Заключнае слова настаўніка
--Я задаволена вашымі адказамі (каментарый работы вучняў на ўро-ку). Прапаную прадоўжыць даследаванне займенніка дома.
ІХ. Заданне на дом
- Падрыхтаваць паведамленне на тэму “Гуканне вясны”.
--Настаўнік: На развітанне я кожнаму з вас на памяць аб нашай сустрэчы хачу падарыць кветку шчасця (дорыцца кветка з пажаданнямі).
УРОК ПАДРЫХТАВАЛА Сулкоўская Алена Фёдараўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад--сярэдняя школа”, І кваліфікацыйная катэгорыя