ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар ДУА “Хільчыцкі дз/с – СШ”
____________А.М.Дзербянева
“______”_______2024г.
План работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў
дзяржаўнай установы адукацыі “Хільчыцкая сярэдняя школа”
на 2024/2025 навучальны год
Тэма: Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці класнага кіраўніка як залог прадастаўлення якасных адукацыйных паслуг.
Мэта: павышэнне метадычнага і прафесійнага ўзроўню класных кіраўнікоў.
Задачы:
- арганізацыя інфармацыйна-метадычнай дапамогі класным кіраўнікам;
- актыўнае ўключэнне класных кіраўнікоў у творча-педагагічную дзейнасць;
- стварэнне інфармацыйна-педагагічнага банка ўласных дасягненняў, папулярызацыя ўласнага вопыту;
- удасканаліваць методыку работы класных кіраўнікоў па арганізацыі выхаваўчага працэсу ў класе ў свеце сучасных тэхналогій;
- садзейнічаць актыўнаму ўкараненню інтэрактыўных форм работы з навучэнцамі і іх бацькамі па ўмацаванню нацыянальных і сямейных традыцый;
- забяспечыць пераемнасць ў арганізацыі работы класнага кіраўніка з дзецьмі і падлеткамі па фарміраванню здаровага вобразу жыцця на ўсіх ступенях навучання.
Пасяджэнне №1 (жнівень)
Тэма: Арганізацыя выхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай работы ў 204/2025 навучальным годзе
Мэта: забяспячэнне нарматыўна-метадычнага суправаджэння выхаваўчага працэсу; каардынацыя планавання, арганізацыі і педагагічнага аналізу выхаваўчых мерапрыемстваў класных кіраўнікоў; знаёмства з нарматыўнымі дакументамі і актамі.
Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада
Час правядзення: жнівень
Пытанні для абмеркавання:
1. Аналіз работы МА класных кіраўнікоў за мінулы навучальны год.
2. Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма «Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе». Абмеркаванне і зацвярджэнне плана работы на 2024/2025 навучальны год.
3. Планаванне выхаваўчай работы ў класе і яе ўлік.
4. Удзел класных кіраўнікоў у рабоце шостага школьнага дня.
5.Сацыяльны пашпарт класа, асаблівасці запаўнення.
Практычная частка:
- Выстаўка метадычнай літаратуры “Планаванне выхаваўчай работы ў класе”.
- Нарматыўна-прававая база класнага кіраўніка.
- Выпрацаванне метадычных рэкамендацый.
Літаратура:
1.Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Особенности организации социальной, воспитательной и идеологической работы в учреждениях общего среднего образования в 2024/2025 учебном году»
2. Концепция непрерывного воспитания детей и учащейся молодежи в Республике Беларусь: утверждена постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 15.08.2015 № 82
3. Программа непрерывного воспитания детей и учащейся молодёжи на 2016-2020гг. от 22 февраля 2017 , №9
3.Планирование воспитательной работы в классе и ее учет: Метод.рекомендации. Праблемы выхавання. Веснiк адукацыi. 2012. № 3
4.Гуткина Л.Д. Планирование и организация воспитательной работы в школе. М., 2002.
5. Сергеева В.П. Классный руководитель: планирование и организация работы от А до Я. М., 2001.
Пасяджэнне №2 (лістапад)
Тэма: Фарміраванне інфармацыйнай культуры вучняў. Інфармацыйная гадзіна як эфектыўная форма інфармацыйна - прапагандысцкай работы.
Мэта: сістэмна ўплываць на фарміраванне інфармацыйнай культуры вучняў.
Задачы:
-вызначыць асноўныя задачы ў арганізацыі эфектыўнай працы па фарміраванні інфармацыйнай культуры вучняў;
- абмяняцца вопытам падрыхтоўкі і арганізацыі інфармацыйных гадзін.
Форма правядзення: круглы стол.
Час правядзення: лістапад
Пытанні для абмеркавання:
1. Фарміраванне інфармацыйнай культуры вучняў. Крытэрыі ацэнкі эфектыўнасці інфармацыйнай гадзіны.
2. Дні інфармавання – эфектыўная форма інфармацыйна - прапагандысцкай работы.
3. Формы правядзення інфармацыйных гадзін. Ацэнка якасці правядзення інфармацыйных гадзін.
Практычная частка
- арганізацыя ўзаеманаведвання інфармацыйных гадзін.
Літаратура:
1.Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенню інфармацыйных гадзін ва ўстановах адукацыі.
2.Рэкамендацыі па выкарыстанню дзяржаўнай сімволікі ва ўстановах адукацыі.
Пасяджэнне №3
Тэма: Фарміраванне культуры быту і вольнага часу дзяцей і моладзі – адзін з найважнейшых аспектаў дзейнасці ўстановы адукацыі
Мэта: вывучэнне асаблівасці фарміравання культуры быту і вольнага часу падрастаючага пакалення
Форма работы: творчая гасцінная
Час правядзення: студзень
Пытанні для абмеркавання:
1. Узаемадзеянне школы і сям'і з мэтай павышэння педагагічнай культуры бацькоў
2. Формы і спосабы арганізацыі культуры дасугавай дзейнасці, як найважнейшая сродак прафілактыкі супрацьпраўных паводзін.
3. Роль мерапрыемстваў шостага школьнага дня ў фарміраванні культуры быту і вольнага часу дзяцей і моладзі.
Практычная частка
1. Наведванне і аналіз праведзеных адкрытых мерапрыемстваў.
2. Распрацоўка сучасных форм правядзення класнай гадзіны
Літаратура:
1. Багдановіч О. Н. Пазакласная праца ў школе. Практычныя рэкамендацыі для педагогаў, класных кіраўнікоў. /О.Н. Багдановіч. - Мазыр: Белы вецер.- 2008.-138с.
2.Катович Н.К. Формы и методы взаимодействия семьи и школы./
Н.К. Катович.-Минск: Национальный институт образования.-2011.- 196 с.
3. Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні і арганізацыі мерапрыемстваў шостага школьнага дня.
Пасяджэнне № 4
Тэма: Полікультурнае выхаванне ў сучаснай школе
Мэта: фарміраванне асобы вучня, гатовай да ўспрымання і павазе разнастайнасці культурнага багацця іншых нацыянальнасцей, выхаванне "этнічнай свядомасці"
Форма правядзення: семінар-практыкум
Час правядзення: сакавік
Пытанні для абмеркавання:
1. Навукова-метадычныя асновы арганізацыі полікультурнай адукацыі ў школе.
2.Паняцце "полікультурнасть" у сістэме адукацыі, яго асаблівасці.
3. Фарміраванне ў вучняў умення жыць у полікультурным свеце.
Практычная частка:
- Наведванне і аналіз праведзеных адкрытых мерапрыемстваў.
Літаратура:
1.Анатольева, Н. С. Воспитание культуры межнациональных отношений у учащихся в поликультурной среде // Сацыяльна-педагагічная работа . – 2008. – №4. – С.60-64.
2.Валишин, Ю. Культура мира – важнейшее направление деятельности ассоциированных школ ЮНЕСКО // Воспитание школьников. - 2003. – № 1. – С.9-15.
3.Шубина, Н. Воспитание поликультурной личности // Воспитание школьников. – 2007. – №3. – с.7-15.
4.Методические рекомендации по организации поликультурного воспитания учащихся
5. Поликультурное воспитание в современной школе/ сост. Н.В.Котова.-Минск :Красико-Принт,2015.-128 с.
Пасяджэнне № 5
Тэма: Аналіз работы метадычнага аб'яднання па стварэнню ўмоў для развіцця творчай работы асобы.
Мэта: абагульненне вопыту, падвядзенне вынікаў і аналіз работы класных кіраўнікоў
Форма правядзення: творчая справаздача
Час правядзення: май
Пытанні для абмеркавання:
1. Аналіз дзейнасці метадычнага аб'яднання за 2024/2025 навучальны год.
2. Аналіз выхаваўчай работы ў класных калектывах школы.
3. Арганізацыя летняга адпачынку навучэнцаў.
Класны кіраўнік 11 класса Е.М.Птушка