У 2024/2025 навучальным годзе Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Хільчыцкая сярэдняя школа» працавала над тэмай “Асобасна-арыентаванае навучанне як сродак павышэння якасці навучання і выхавання, самаадукацыі педагогаў і вучняў”.
Праграма школы вызначыла наступныя накірункі работы:
- стварэнне ўмоў, якія садзейнічаюць развіццю асобы вучня і павышэнню ўзроўню пазнавальнай актыўнасці;
- захаванне псіхафізічнага здароў’я вучняў.
Асноўнымі задачамі, якія былі пастаўлены перад школай у 2024/2025 навучальным годзе з’яўляліся:
- удасканаленне ўпраўленчай дзейнасці па павышэнню якасці адукацыі;
- стварэнне ўмоў для павышэння майстэрства педагогаў;
- развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў;
- забеспячэнне адукацыйных запытаў вучняў (аб’яднанні па інтарэсах, факультатывы);
- захаванне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы.
У 2024/2025 навучальным годзе ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Хільчыцкая сярэдняя школа» навучалася 74 вучняў:
- на першай ступені – 30;
- на другой ступені – 30;
- на трэцяй ступені – 14.
Звесткі аб настаўніках, якія працуюць у школе:
Усяго настаўнікаў – 26
Настаўнікі, якія маюць вышэйшую педагагічную адукацыю – 24 (92,8%)
Настаўнікі, якія маюць сярэдне-спецыяльную педагагічную адукацыю
– 2 (7,2%)
Настаўнікі, якія маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю – 7 ( 26,9%)
Настаўнікі, якія маюць першую кваліфікацыйную катэгорыю – 10 (38,5%)
Настаўнікі, якія маюць другую кваліфікацыйную катэгорыю – 6 (23,1%)
Настаўнікі, якія не маюць кваліфікацыйнай катэгорыі – 3 (11,5%)
|
Навучальны год |
Вышэйшая |
Першая |
Другая |
Без катэгорыі |
|
2021/2022 |
7 |
9 |
9 |
2 |
|
2023/2024 |
7 |
10 |
6 |
3 |
|
2024/2025 |
7 |
10 |
6 |
3 |
Згодна табліцы мы бачым, што ў параўнанні з прошлым годам настаўнікі павысілі свой прафесійны узровень: адзін настаўнік атрымаў вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, тры першую і адзін другую.
Большасць педагогаў, якія працуюць у школе, з’яўляюцца вопытнымі настаўнікамі і маюць стаж звыш 10 гадоў.
У 2024/2025 навучальным годзе прайшлі курсавую перападрыхтоўку
Метадычная работа сёння павінна забяспечваць прафесійную адаптацыю, станаўленне, развіццё і самаразвіццё кожнага педагога, улічваючы яго здольнасці, магчымасці, веды і ўменні.
Зместам дзейнасці ШМА з’яўлялася садзейнічанне стварэнню станоўчых умоў для непарыўнай адукацыі ўдзельнікаў ШМА, павышэння іх прафесійнага майстэрства, узбагачэння майстэрства, узбагачэння і развіцця творчага патэнцыялу кожнага педагога.
Асноўнымі ў 2024/2025 навучальным годзе з’яўляліся наступныя напрамкі метадычнай работы:
- павышэнне навуковай інфарматыўнасці ў вобласці ведаў вучэбнага прадмета і сумежных дысцыплін;
- удасканаленне тэхналогіі навучання (выкладанне і вывучэнне).
- своечасовае і якаснае асваенне педагогамі нарматыўнай прававой і вучэбна-метадычнай базы арганізацыі адукацыйнага працэсу.
Адзінства і ўзаемасувязь гэтых напрамкаў забяспечвае развіццё педагагічнага майстэрства і творчасці.
Для ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ў школе створаны пэўныя ўмовы работы: аптымальна зручны расклад заняткаў, псіхалагічная падтрымка педагогаў.
Метадычная работа ў 2024/2025 навучальным годзе была накіравана на выкананне пастаўленых задач і іх рэалізацыю праз адукацыйную праграму і адукацыйны працэс. Калектыў працаваў над тэмай:
“Асваенне тэарэтычных і практычных ведаў, якія рэалізуюць кампетэнтасны падыход у адукацыі ”
Шляхі рашэння задач:
- павысіць ўзровень прафесійнага майстэрства настаўнікаў праз арганізацыю метадычнай работы, курсаў павышэння кваліфікацыі, атэстацыю, выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій, у тым ліку інфармацыйных.
- павысіць якасць адукацыі праз удасканальванне ўзроўня прафесійнага майстэрства, развіццё творчага патэнцыялу настаўніка.
Аналіз работы за мінулы год выявіў, што значна павысілася эфектыўнасць укаранення ІКТ у працэс навучання і кіравання школай. Камп’ютарнай граматнасцю валодаюць 100% адміністрацыі і 64% педагогі, 20 % педагогаў выкарыстоўваюць камп’ютар для самаадукацыі, 54% для падрыхтоўкі і правядзення ўрокаў.
Найбольш шырока і эфектыўна выкарыстоўваюць ІТ на сваіх уроках настаўнікі: Вянгура М.М., Комар Ю. М., Вянгура Н. Ф., Торчык А.В., Шруб А. І. Усе мерапрыемствы раённага ўзроўню праводзяцца толькі з выкарыстаннем ІТ.
Адзнака педагагічнай дзейнасці з’яўляецца важнай умовай павышэння якасці работы настаўнікаў, стымулявання іх прафесійнага росту, жаданне працаваць ініцыятыўна і творча. У гэтым навучальным годзе адзін настаўнік (Птушка Е.М.) атрымала вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, тры настаўнікі (Грыб Г.М., Белка Ф.М.,Белка С.В.) – першую кваліфікацыйную катэгорыю, адзін педагог дашкольнай адукацыі (Валанцэвич К.В.) - другую кваліфікацыйную катэгорыю.
Вышэйшай формай калектыўнай метадычнай работы заўсёды быў і застаецца педагагічны савет. У 2024/2025 навучальным годзе быў праведзены 1 тэматычны педсавет звязаны з метадычнай тэмай школы і пастаўленай праблемай:
- Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў адукацыйным працэсе.
У межах падрыхтоўкі да педсавета з педагагічнымі кадрамі была праведзена наступная работа:
- Мэты выкарыстання кампетэнтнаснай адукацыі ;
- Што павінны знаць і ўмець настаўнікі і вучні;
- На што павінны звярнуць увагу настаўнік пры ўкараненні кампетэнтнаснай адукацыі.
РАШЫЛІ:
- Педагагічнаму калектыву наладзіць работу па засваенню тэарэтычных ведаў і ўкараненню тэхналогій, рэалізуючых кампетэнтнасны падыход у адукацыі;
На 2024/2025 навучальны год запланавана 10, а праведзена 12 адкрытых урокаў настаўнікамі ў межах абмену вопытам.
Выяўлены цяжкасці настаўнікаў:
- Пошук такой арганізацыі ўрока, якая забяспечыла б не толькі засваенне вучэбнага матэрыялу ўсімі вучнямі на ўроку, але і іх самастойную пазнавальную дзейнасць, якая садзейнічала б іх разумоваму развіццю.
- Знаходжанне спосабаў і прыёмаў стварэння такіх сітуацый і такога падбору дыдактычнага матэрыялу, які забяспечваў бы эфектыўную пазнавальную дзейнасць усіх вучняў і меру іх здольнасцей і падрыхтаванасці (Птушка А. М., Вянгура М. М., Шруб А. І.)
Наведаныя ўрокі паказалі, што некаторая частка школьнікаў змешвае актыўнае і пасіўнае валоданне матэрыялам. На ўроках відаць, што вучню знаёмы матэрыял, але ён не можа яго выкарыстаць практычна, або бачачы, што матэрыял вядомы, лічыць, што зможа яго пераказаць пры адказе. Гэта прыводзіць да таго, што адказы асобных вучняў няпоўныя, безгрунтоўныя.
У часткі вучняў не сфарміравана матывацыйная сфера, у іх назіраюцца слабыя агульнавучэбныя і спецыяльныя ўменні і навыкі, нізкі слоўнікавы запас. Пасіўнасць на ўроках, адсутнасць пазнавальнага інтарэсу. Яны маюць рэпрадуктыўны ўзровень самастойнай дзейнасці, часта не выконваюць дамашняе заданне. Ёсць недахопы ў рабоце настаўнікаў: Сулкоўскай А. Ф., Грыб Г. М. не вядзецца работа па павышэнню матывацыі вучняў да прадмета, Торчык А.В. слабая падрыхтоўка да паўрочнага кантролю, што прыводзіць да малой напаўняльнасці адзнак на працягу ўсяго навучальнага года. Адбор зместу, форм і метадаў навучання, разлічаных на сярэдняга вучня, не заўседы плануецца настаўнікамі на вучняў з высокім і нізкім узроўнем матывацыі.
Многія настаўнікі знаходзяцца ў творчым пошуку.
Настаўнікі Комар Ю.М., Шруб А. І., Вянгура Н. Ф. ўмела арганізуюць ўзаемадзеянне настаўніка і вучня пры рашэнні праблемных сітуацый. Эфектыўна выкарыстоўваюць ІКТ (Торчык А.В.,Вянгура М. М.). Настаўнікі добра валодаюць праграмным матэрыялам, на ўроках комплексна рашаюць трыадзіную мэту, умеюць ствараць атмасферу супрацоўніцтва, імкненне вучняў да ўзбагачэння сваіх ведаў на працягу ўсяго ўрока.
На ўсіх этапах урока навучанне матывіруецца. Дакладна выдзяляюцца вядучыя ідэі і асноўныя паняцці, асаблівая ўвага накіравана на развіцце ўменняў вучняў абгрунтоўваць свой вывад.
Удзяляецца асаблівая ўвага самастойнай рабоце вучняў, у час якой настаўнік кансультуе асобных вучняў, імкнецца стварыць сітуацыю поспеху для кожнага вучня.
На працягу ўсяго навучальнага года ажыццяўляўся кантроль за работай ШМА.
Згодна загаду аб арганізацыі метадычнай работы ў школе працавалі тры ШМА:
- ШМА настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла (кіраўнік
Вянгура М. М..);
- ШМА настаўнікаў гуманітарнага цыкла (кіраўнік Комар Ю. М..);
- ШМА настаўнікаў пачатковых класаў (кіраўнік Дарошка С. М. ).
Праверка планавання ШМА паказала, што работа ажыццяўлялася ў цеснай сувязі з праблемай школы. На пасяджэннях разглядаліся тэарэтычныя пытанні, з вопыту работы, наведванне і аналіз адкрытых урокаў.
Асобую ўвагу ШМА адміністрацыя школы ўдзялялі ўдасканальванню форм і метадаў арганізацыі ўрока.
Адкрытыя ўрокі наведалі прыкладна 40% настаўнікаў. Кіраўнікам ШМА неабходна звярнуць увагу на ўзаеманаведванне настаўнікамі ўрокаў сваіх калег, так як гэта павышае ролю ў прапагандзе перадавога педагагічнага вопыту. Урокі давалі настаўнікі: Шруб А.П., Белка С.В., Вянгура М.М., Сергеевіч Л.М. Шруб А. І., Птушка А.М., Комар Ю.М., Дарошка С.М. Наведаныя ўрокі былі абмеркаваны і прааналізаваны.
Аднак ў школе яшчэ недастаткова арганізавана работа па абагульненню перадавога вопыту педагогаў. Таму ў наступным навучальным годзе неабходна мэтанакіравана ажыццяўляць работу ў гэтым напрамку. Не ўсе настаўнікі з’яўляюцца ўпэўненымі карыстальнікамі ІТ, толькі 10 выкарыстоўваюць у сваей рабоце камп’ютэрныя тэхналогіі. На новы навучальны год у работу ШМА і ў план работы метадычнага савета неабходна ўключыць працяг знаёмства з камп’ютэрнымі тэхналогіямі, спланаваць работу па ўкараненню ў практыку работы кожнага настаўніка інфармацыйных тэхналогій, арганізаваць актыўнае знаёмства педагогаў з работай інтэрактыўнай дошкі.
Традыцыйным відам метадычнай работы з’яўляецца правядзенне прадметных тыдняў. У 2024/2025 навучальным годзе было запланавана 4 прадметных тыдні. Вызначана высокая актыўнасць вучняў у правядзенні тыдняў. Прымяняліся разнастайныя метады і формы іх правядзення. І з гэтага вынікае, што такая форма пазакласнай работы падабаецца вучням.
Вывады:
Кваліфікацыйны і адукацыйны ўзроўзні педагагічнага калектыва сведчаць аб высокім патэнцыяле педагагічных работнікаў, вялікіх магчымасцей ў рашэнні задач па ўдасканальванню адукацыйнага працэсу, павышэнню якасці адукацыі ў школе;
метадычная служба школы мэтанакіравана працуе па стварэнню даданай матывацыі педагагічных кадраў на павышэнне прафесіянальнай кампетэнцыі ў пытаннях забеспячэння якасці адукацыі;
настаўнікі актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, накіраваных на развіццё і ўдасканальванне дзейнасці школы.
Праблемы:
Неабходна павышаць адукацыйны і кваліфікацыйны ўзровень педагогаў;
застаюцца актуальнымі пытанні шырокага выкарыстання ў практыцы работы інфармацыйных тэхналогій, электронных сродкаў навучання;
невысокі ўзровень актыўнасці і зацікаўленасці асобных педагогаў ў выніках работы.
Шляхі рашэння:
Стварыць умовы і праводзіць мэтанакіраваную работу па ўдасканальванню педагагічнага майстэрства настаўнікаў і развіццё іх прафесійнай кампетэнцыі;
забяспечыць практыка-арыентаваны характар дзейнасці метадычных аб’яднанняў на падставе дыягностык па выяўленні і вывучэнні прафесійных патрабаванняў педагогаў.
У школе адпрацоўваюцца наступныя напрамкі: факультатыўныя заняткі, аб’яднанні па інтарэсах, удзел вучняў у навукова-практычных канферэнцыях, алімпіядах, стымулюючыя заняткі, удзел вучняў школы ў конкурсах “Жураўлік”- 15 вучняў, “Кенгуру” – 19 , “Буслік” - 23, “Колосок” - 4, “Зубрёнок” – 19, “Лингвистенок” – 14, “Інфамышка”- 7, “Белка” – 5, “Глобусёнак”-9, “Алімпіёнак” – 4, “Сініца”-7. У параўнанні з мінулым годам у гэтым навучальным годзе колькасць удзельнікаў у конкурсах у працэнтных адносінах застаецца амаль на тым-жа ўзроўні. Лічым, што колькасць ўдзельнікаў залежыць ад павелічэння кошту за ўдзел у конкурсе.
Маніторынг конкурсаў
|
Навучальны год |
Колькасць вучняў |
|
2022/2023 |
196 |
|
2023/2024 |
185 |
|
2024/2025 |
174 |
У школе працавала 25 факультатываў, якія наведвалі 97 вучняў ад колькасці вучняў 1-11 класаў, што складае 111,5 %.
Факультатывы вядуцца за кошт гадзін школьнага кампанента. Яны нясуць ва ўмовах класна-ўрочнай сістэмы на сабе асноўныя функцыі пазнавальнай матывацыі, садзейнічаюць паглыбленню ведаў, развіццю здольнасцей, цікавасці вучняў да больш глыбокага авалодання матэрыялам. Вывучэнне іх у адпаведнасці з жаданнямі і здольнасцямі вучняў павышае эфектыўнасць адукацыйнага працэсу.
Акрамя таго, факультатывы – гэта адна з форм работы педагогаў па фарміраванні пазнаваўчай кампетэнцыі школьнікаў.
Сярод вучняў усіх класаў прааналізавана іх запатрабавальнасць у факультатывах. Усе запыты вучняў задаволены.
Факультатывы праводзіліся па праграмах МА.
Праведзеныя гутаркі з вучнямі ўсіх факультатываў з мэтай вывучэння іх задаволенасці арганізацыі заняткаў паказалі, што вучні станоўча ацэньваюць узровень заняткаў, а таксама добрыя зносіны з настаўнікамі.
Праверка спісаў наведвальнікаў факультатываў паказала, што ў параўнанні з пачаткам навучальнага года яны зменшыліся, што сведчыць аб нізкай матывацыі вучэбнай дзейнасці вучняў, аб іх нежаданні пераадольваць цяжкасці ў навучанні (10,11 класаў).
Настаўнікам, якія вялі факультатыўныя заняткі, было рэкамендавана працягваць якасную работу па павышэнню адукацыйнага ўзроўню вучняў, сачыць за наведваннем зяняткаў.
Наведаныя заняткі паказваюць, што настаўнікі ўмеюць пабудаваць вучэбную работу, пры якой настаўнік выкарыстоўвае накоплены вопыт пры ўвядзенні новых ведаў: імкнуцца да стварэння ўмоў, якія забяспечваюць пераапрацоўку вучнямі свайго вопыту з пазіцыі новых ведаў; выкарыстоўваюць рознабаковыя формы і метады правядзення заняткаў. Шырока прымяняецца праблемнае навучанне, індывідуальны і дыферэнцыраваны падыход да вучняў. Навучанне вучняў спалучаецца з фарміраваннем іх матывацыйнай сферай.
У лістападзе і красавіку ў школе прайшлі алімпіяды па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы, біялогіі, фізіцы, хіміі, нямецкай мове, гісторыі, працоўнаму навучанню.
Настаўнікі-прадметнікі своечасова атрымалі заданні з раёна, якія патрабавалі ад вучняў нестандартнага падыходу да выканання, праяўлення творчай індывідуальнасці.
Усяго ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды прынялі ўдзел 6 вучняў з 8-11 класаў. Адзін вучань атрымаў дыплом ІІ ступені па геаграфіі 11 клас (настаўнік Шруб А. П..), адзін вучань атрымаў дыплом ІІІ ступені па гісторыі 11 клас (настаўнік Комар Ю.М.), адзін вучань атрымаў дыплом ІІІ ступені па хіміі (настаўнік Шруб К.М.). Другі этап абласных алімпіяд не праводзіліся ў сувязі з пандэміяй КАВІД – 19.
Параўнаўчыя вынікі раённых прадметных алімпіяд
|
Навуч. год |
Колькасць пераможцаў |
|
|
рэспубліканская |
абласная |
|
|
2020/2021 |
2 |
- |
|
2021/2022 |
3 |
- |
|
2022/2023 |
3 |
- |
У параўнанні з 2023/2024 навучальным годам вынікі алімпіяд палепшыліся . Нізкія вынікі можна адзначыць у ўдзельнікаў па матэматыцы, фізіцы, біялогіі, працоўнаму навучанню, рускай, беларускай і замежнай мовах.
У 2023/2024 навучальным годзе не вялася падрыхтоўка заяўленых вучняў па фізіцы 6-11 класы, (настаўнік Торчык А.В..), па фізічнай культуры і здароўю . Гэта сведчыць аб несістэмнай рабоце настаўнікаў-прадметнікаў дадзенага накірунку.
Прычыны зніжэння вынікаў алімпіяд па некаторых прадметах:
- Старшакласнікі трацяць цікавасць да алімпіяд, у іх нізкая матывацыя вучэбнай дзейнасці.
- Недастатковая работа настаўнікаў-прадметнікаў па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд праз стымулюючыя заняткі. (Торчык А.В., Вянгура М. М.).
Штогод нашы настаўнікі са сваімі вучнямі прымаюць удзел у розных раённых конкурсах, але, на жаль, дыпломаў атрымалі вельмі мала.“Інтэлект будучага” прымалі ўдзел 5 работ, што на 2 работы больш , чым у мінулым годзе. Дыпломам ІІІ ст адзначаны 2 работы ( настаўнікі Вянгура Н.Ф., Белка С.В.)
Вывады:
Мадэль работы з таленавітымі вучнямі, якая функцыяніруе ў школе, забяспечвае сістэмны падыход ад дыягностыкі да аналіза вынікаў.
Праблемы:
Вынікі работы са здольнымі вучнямі ( алімпіяды, конкурсы, даследчыя работы на раённым і абласным узроўнях) недастатковая.
Шляхі рашэння:
- Арыентацыя на развіццё здольнасцей і магчымасцей кожнага вучня.
- Раскрыццё асобаснага, інтэлектуальнага, творчага патэнцыялу.
- Выяўленне здольнасцей, задаткаў, схільнасцей да вядучай дзейнасці.
- Індывідуальны падыход да дзіцяці з мэтай яго самаразвіцця і самарэгуляцыі.
- Праводзіць сістэмную работу па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд.
Значную работу неабходна праводзіць метадычным аб’яднанням з нарматыўнымі дакументамі, якімі неабходна кіравацца пры арганізацыі адукацыйнага працэсу, у прыватнасці з інструктыўна-метадычнымі пісьмамі па прадметах. Метадычнымі рэкамендацыямі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення. На працягу года меліся грубыя парушэнні гэтых нарматыўных дакументаў. Няправільнае выпраўленне адзнак, парушаўся графік правядзення кантрольных работ, несвоечасова запаўняліся старонкі класнага журнала, як настаўнікамі, так і класнымі кіраўнікамі.
Параўнальныя вынікі паспяховасці па ўзроўнях навучання
|
2021/2022 н.г. |
высокі |
дастатковы |
сярэдні |
здавальняючы |
нізкі |
|
|
1 чвэрць |
9% |
26% |
27% |
38% |
- |
|
|
2 чвэрць |
8,9% |
28,8% |
25,7% |
36,6% |
- |
|
|
3 чвэрць |
11,6% |
27,2% |
24,3% |
35,9% |
0,9% |
|
|
4 чвэрць |
9,6% |
23,3% |
26% |
41,1% |
- |
|
|
За год |
9,8% |
26,3% |
25,8% |
37,9% |
- |
|
2022/2023 н.г. |
высокі |
дастатковы |
сярэдні |
здавальняючы |
нізкі |
|
|
1 чвэрць |
9 % |
29% |
24% |
38% |
- |
|
|
2 чвэрць |
9% |
29% |
20% |
42% |
- |
|
|
3 чвэрць |
8,6% |
26,9% |
24,8% |
39,7% |
- |
|
|
4 чвэрць |
11% |
25% |
23% |
41% |
- |
|
|
За год |
9,4% |
27,5% |
22,9% |
40,2% |
- |
|
2023/2024 |
высокі |
дастатковы |
сярэдні |
здавальняючы |
нізкі |
|
1 чвэрць |
1% |
27% |
31% |
41% |
- |
|
2 чвэрць |
6% |
26% |
29% |
39% |
- |
|
3 чвэрць |
7,5% |
27,5% |
31,2% |
33,8% |
- |
|
4 чвэрць |
6,3% |
27,5% |
30% |
36,2% |
- |
|
За год |
5,2% |
27% |
30,3% |
37,5% |
- |
Аналіз вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па ўзроўнях сведчаць аб нестабільнай дынаміцы засваення вучнямі ведаў на ўсіх узроўнях, панізілася колькасць вучняў на здавальняючым узроўні і павялічылась колькасць вучняў на высокім узроўні на канец навучальнага года.
У цэлым па школе:
Сярэдні бал:
1 чвэрць 7,2;
2 чвэрць 7,13;
3 чвэрць 7,16;
4 чвэрць 7,26;
за год 7,19
Сярэдні бал па школе за навучальны год склаў 7,19
Намецілася дынаміка росту вучняў, якія займаюцца на 6-10 балаў:
1 чвэрць - 28%
2 чвэрць - 31%
3 чвэрць - 35%
4 чвэрць – 33,8%
Год - 32% 41,5%
Такім чынам , работа, якая праводзілася, дала дрэнныя вынікі. Якасць ведаў вучняў 5-11-х класаў у параўнанні з мінулым годам знізілася на 9,5%.
|
Сярэдні бал
|
З вышэй прыведзеных табліц вынікае, што ў параўнанні з 1 паўгоддзем у 2 паўгоддзі нязначна павысіліся паказчыкі якасці ведаў па некаторых прадметах.
Настаўнікам неабходна актывізаваць работу па фарміраванні матывацыйнай сферы вучняў, актывізацыі пазнавальнай дзейнасці з мэтай павышэння якасці ведаў.
Аналіз па выніках правядзення выпускных экзаменаў па завяршэнню навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе.
Экзамены ў 9-ым класе праводзіліся згодна раскладу ў перяд з 3 чэрвеня па 8 чэрвеня 2024г.
Усе экзамены прайшлі арганізавана ў адпаведнасці з нарматыўнымі нормамі. Добра было наладжана дзяжурства ў час правядзення выпускных экзаменаў. Усе з’явіліся на экзамен своечасова, без спазненняў.
Да экзаменаў былі дапушчаны ўсе 7 вучняў.
Вынікі экзаменаў 9-га класа за 2023/2024 навучальны год
|
Прадмет |
Агульная колькасць |
Колькі здавалі |
Вынікі экзаменаў. Гадавыя адзнакі |
|||||||||||||||||||
|
Высокі ўзровень |
Дастатковы ўзровень |
Сярэдні ўзровень |
Здавальняючы ўзровень |
Нізкі ўзровень |
||||||||||||||||||
|
Экз. |
Гад. |
Экз. |
Гад. |
Экз. |
Гад. |
Экз. |
Гад. |
Экз. |
Гад. |
|||||||||||||
|
К-ць |
% |
К-ць |
% |
К-ць |
% |
К-ць |
% |
К-ць |
% |
К-ць |
% |
К-ць |
% |
К-ць |
% |
К-ць |
% |
К-ць |
% |
|||
|
Беларуская мова |
5 |
5 |
3 |
60 |
3 |
60 |
- |
- |
- |
- |
1 |
20 |
1 |
20 |
1 |
20 |
1 |
20 |
- |
- |
- |
- |
|
Русский язык |
5 |
5 |
1 |
20 |
1 |
20 |
2 |
40 |
2 |
40 |
- |
- |
- |
- |
2 |
20 |
2 |
20 |
- |
- |
- |
- |
|
Матэматыка |
5 |
5 |
1 |
20 |
1 |
20 |
- |
- |
- |
- |
2 |
40 |
2 |
40 |
2 |
40 |
2 |
40 |
- |
- |
- |
- |
|
Усяго |
15 |
15 |
5 |
33,3 |
5 |
33,3 |
2 |
13,3 |
2 |
13,3 |
3 |
20 |
3 |
20 |
5 |
33,3 |
5 |
33,3 |
- |
- |
- |
- |
Праверка выстаўленых адзнак паказала, што ў асноўным вучні пацвердзілі свае гадавыя адзнакі, нязначныя разыходжанні паміж гадавой і экзаменацыйнай адзнакай ёсць па матэматыцы і беларускай мове.
Вынікі выпускных экзаменаў сведчаць аб аб’ектыўным ацэньванні вучняў настаўнікамі, а таксама аб тым, што на працягу года настаўнікамі вялася мэтанакіраваная работа па паўтарэнні вучэбнага матэрыялу і падрыхтоўцы вучняў да выпускных экзаменаў.
Праверка выстаўлення падагульняючых адзнак паказала, што камісіі выставілі іх аб’ектыўна ў адпаведнасці з нарматыўным дакументам “Правілы атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі”.
Аналіз па выніках правядзення выпускных экзаменаў па завяшэнню навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе
Усе экзамены прайшлі арганізавана ў адпаведнасці з “Правіламі правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі”.
Добра было наладжана дзяжурства ў час правядзення выпускных экзаменаў. Усе з’явіліся на экзамен своечасова, без спазненняў.
Вынікі экзаменаў паказалі, што ў асноўным вучні пацвердзілі свае гадавыя адзнакі, разыходжанняў паміж гадавой адзнакай і экзаменацыйнай (больш за 0,5 бала) не было.
Гэта сведчыць аб тым, што настаўнікі-прадметнікі аб’ектыўна падыходзяць да ацэньвання вучняў пры паўрочным і тэматычным кантролях.
Праверка выстаўлення падагульняючых адзнак паказала, што камісіі выставілі іх аб’ектыўна ў адпаведнасці з “Правіламі атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі”.
Неабходна адзначыць, што медалістаў у гэтым навучальным годзе няма. Вучні ў цэлым маюць сярэднія і добрыя здольнасці, але работа настаўнікаў-прадметнікаў на працягу навучальнага года, у час падрыхтоўкі да экзаменаў дала магчымасць большасці вучням атрымаць больш высокія адзнакі па прадметах.
Настаўнікам-прадметнікам, якія ў наступным годзе будуць працаваць у 11 класе, неабходна прадугледзець правядзенне факультатыўных заняткаў, таксама пры тэматычным планаванні звярнуць увагу на “западаючыя” тэмы, якія выклікаюць найбольшую цяжкасць у вучняў.
Адміністрацыя школы наведвала ўрокі і пазакласныя мерапрыемствы настаўнікаў. Мэты наведванняў адпавядаюць мэтам і задачам унутранага кантролю. Усяго на працягу навучальнага года дырэктарам школы наведана 115 урокаў і мерапрыемстваў, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце – 140, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце – 115. Колькасць наведванняў заняткаў адміністрацыяй школы павысілася, і гэта, як паказвае практыка, вельмі адлюстроўваецца на адносінах да сваёй працы некаторых настаўнікаў, што сказваецца на павышэнні якасці вучэбных дасягненняў вучняў.
Вывады:
Кожны вучань рэалізуе права на адукацыю ў адпаведнасці са сваімі запытамі, магчымасцямі і здатнасцю;
у школе створана спрыяльнае адукацыйнае асяроддзе, якое садзейнічае развіццю пазнавальных здольнасцей вучняў;
атрыманыя веды дазваляюць выпускнікам школы паспяхова канкурыраваць з другімі абітурыентамі пры пастапленні ў ВНУ і УССА Рэспублікі Беларусь.
Проблемы:
Дынаміка якасці ведаў нестабільная на працягу навучальнага года;
не ў поўнай меры выкарыстоўваецца інтэлектуальны патэнцыял вучняў.
Шляхі рашэння:
Працягваць работу па стварэнню ўмоў, якія забяспечваюць задавальненне адукацыйных запытаў вучняў і іх законных прадстаўнікоў;
павышаць якасць выкладання, развіваць псіхолага-педагагічнае суправаджэнне працэса навучання;
вялікую ўвагу надаваць развіццю матывацыйнай сферы вучняў з апорай на дапамогу і падтрымку бацькоў.
У новым навучальным годзе неабходна ўзмацніць кантроль за выкананнем працоўнай дысцыпліны педагагічнымі работнікамі школы, а таксама за павышэннем якасці ведаў вучняў.
Педагагічным саветам, як калегіяльным органам кіравання школай, вырашаліся пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу, значэнне шляхоў рэалізацыі зместу адукацыі, павышэнне навукова- метадычнага ўзроўню педагагічных работнікаў.
Арганізацыя сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ажыццяўлялася ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі: Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці”, “Канцэпцыяй выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў РБ”, інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі “Аб асаблівасцях арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы на 2023/2024 навучальны год”.
У 2023/2024 навучальным годзе вялася работа па павышэнню якасці выхавання праз рэалізацыю Праграмы безупыннага выхавання дзяцей і моладзі. Мэта выхаваўчага працэсу – скаардынаваць дзейнасць усіх зацікаўленых служб для выхавання адукаванай, творчай і фізічна здаровай асобы з лепшымі якасцямі чалавека-грамадзяніна, працаўніка, сем’яніна на аснове сумеснай дзейнасці школы, сям’і, грамадскасці.
Рэалізатарамі выхаваўчай работы з’яўляюцца педагогі ўсёй школы, але найбольш гэта работа прыпадае на класных кіраўнікоў, спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы (далей – СППС), педагога-арганізатара, педагогаў дадатковай адукацыі, адміністрацыі школы.
Аналіз кадравага саставу паказвае, што ў школе сярэдні стаж выхаваўчай работы класных кіраўнікоў складае 15 год. 6 класных кіраўнікоў маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 3 класных кіраўнікоў маюць першую кваліфікацыйную катэгорыю, 2 класны кіраўнік мае другую кваліфікацыйную катэгорыю. Моцны кваліфікаваны склад педагагічных кадраў забяспечвае высокую эфектыўнасць выхаваўчай работы ў школе.
Для выканання выхаваўчых задач наладжана супрацоўніцтва школы з мясцовымі сацыяльнымі інстытутамі і арганізацыямі: Хільчыцкі ФАП, Хільчыцкі сельскі дом культуры, сялянская гаспадарка М. Р. Шруба.
З мэтай выканання выхаваўчых задач і ўдасканальвання работы педагогаў на педагагічных саветах і нарадах пры дырэктары былі разгледжаны наступныя пытанні: “Сумесная работа СППС і класных кіраўнікоў па павышэнню якасці выхаваўчага працэсу навучэнцаў”, “Работа школы па фарміраванню навыкаў бяспечных паводзін вучняў”, “Работа школы па павышэнні маральных якасцяў вучняў”, “Аналіз работы школы па прадухіленні правапарушэнняў сярод непаўналетніх”, “Арганізацыя летняга адпачынку, занятасці, аздараўлення вучняў”.
У школе працавала ШВМА класных кіраўнікоў – I, II і III ступеней адукацыі. Было праведзена 4 пасяджэнні, на якіх разглядаліся наступныя тэмы: асаблівасці арганізацыі выхаваўчага працэсу ў 2023/2024 навучальным годзе; асаблівасці і змест сучаснага эфектыўнага педагагічнага ўзаемадзеяння паміж установай адукацыі і сям’ёй; работа класнага кіраўніка па прафарыентацыі вучняў; уплыў маральна-этычнага выхавання на фарміраванне сяброўскіх адносін у калектыве; развіццё індывідуальнасці вучняў у працэсе іх выхавання; псіхолага-педагагічная кампетэнтнасць класнага кіраўніка як аснова паспяховага партнёрства з сям’ёй.
Метадычная работа праходзіла ў форме пасяджэнняў ШВМА класных кіраўнікоў, якія складаліся з тэарэтычнай і практычнай частак. У рамках практычнай часткі праводзіліся “адкрытыя” урокі, класныя гадзіны, інфармацыйныя гадзіны.
Аналізуючы стан метадычнай работы, можна адзначыць, што ў школе аказвалася метадычная дапамога класным кіраўнікам у рэалізацыі прынцыпаў, метадаў і прыёмаў выхавання і развіцця вучняў, а таксама вялася работа па ўключэнні класных кіраўнікоў у педагагічны пошук. Аб гэтым сведчыць узровень работы ШВМА, адкрытых мерапрыемстваў, творчых справаздач. Вынікам работы ШВМА класных кіраўнікоў стала павышэнне ўзроўня падрыхтаванасці маладых класных кіраўнікоў, абмен вопытам, разабраны і засвоены вялікі аб’ём тэарэтычных і метадычных ведаў. Ідэалагічная і метадычная работа з педагагічнымі кадрамі ў школе вядзецца таксама і ў рамках правядзення педагагічных саветаў, творчых семінараў, метадычных аб’яднанняў, нарад пры намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Адной з задач работы школы ў 2023/2024 навучальным годзе было фарміраванне здаровага ладу жыцця (далей – ЗЛЖ). Для выканання гэтай задачы былі запланаваны і праведзены шэраг мерапрыемстваў па фарміраванні ЗЛЖ. Гэта мерапрыемствы: прафілактыка суіцыду, барацьбы з табакакурэннем, прафілактыкі ВІЧ, прафілактыкі курэння, прафілактыкі наркаманіі, валеалогіі; акцыі: “Здаровы я – здаровая краіна”, “Моладзь супраць табака”, “Спорт супраць наркотыкаў”, “Мы супраць курэння”; агульнашкольныя спартакіяды, мерапрыемствы шостага дня тыдня, арганізаваны ўдзел у спартыўных спаборніцтвах.
На працягу навучальнага года класныя кіраўнікі праводзілі шэраг мерапрыемстваў па фарміраванні ЗЛЖ, гэтыя мерапрыемствы ў асноўным прыпадаюць да агульнашкольных мерапрыемстваў і памятных дат.
Былі праведзены агульнашкольныя бацькоўскія сходы, якія накіраваны на папярэджанне правапарушэнняў, дзіцячага траўматызму, папярэджванне негатыўных з’яў, правіл бяспечных паводзін, папярэджванне суіцыду сярод непаўналетніх.
Для фарміравання ЗЛЖ праводзілася работа па прафілактыцы шкодных звычак. З вучнямі з сямей, якія патрабуюць павышанай педагагічнай увагі вялася прафілактычная работа спецыялістамі СППС, адміністрацыяй школы, прыцягваліся да работы бацькі вучняў і іншыя сацыяльныя інстытуты.
Прапаганда ЗЛЖ актыўна праводзілася праз стэндавы друк. Гэта стэнды “Здароўе”, “Прафілактыка шкодных звычак”, класныя вугалкі.
Педагагічны калектыў надаваў значную ўвагу рабоце з вучнямі па прафілактыцы правапарушэнняў і прававым выхаванні. У школе дзейнічае Савет установы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх (далей – Савет па прафілактыцы), які ўзначальвае дырэктар школы. На пасяджэннях Савета па прафілактыцы разглядаліся пытанні парушэння паводзін вучнямі, аналізавалася паступіўшая інфармацыя аб фактах сацыяльна небяспечнага становішча (далей – СНС) у сем’ях вучняў, работа класных кіраўнікоў з вучнямі сямей, якія патрабуюць павышанай педагагічнай увагі і іншыя пытанні. На пасяджэнні Савета па прафілактыцы запрашаліся: прадстаўнік сельскага савета, інспектар Інспекцыі па справах непаўналетніх (далей – ІСН), участковы інспектар Жыткавіцкага раённага аддзела ўнутраных спраў, медыцынскі работнік, бацькі вучняў, класныя кіраўнікі і ншыя зацікаўленыя асобы.
У 2023/2024 навучальным годзе ў школе не было сямей прызнаных ў сацыяльна-небяспечным становішчы .
На працягу 2023/2024 навучальнага года спецыялісты СППС праводзілі работу па выяўленню дэвіянтных паводзін. Праводзілі дыягнастычную і карэкцыйную работу: анкетаванні, сацыяметрыя, вывучэнне персанальных асаблівасцей “складаных” вучняў, прымяняліся карэкцыйныя праграмы “Цяжкі падлетак – хто ён?”, гульнёвыя праграмы. Вынікі работы разглядаліся на пасяджэннях Савета па прафілактыцы.
З мэтай папярэджвання супрацьпраўных паводзін вучняў педагогам сацыяльным праводзіліся лекторыі аб крымінальнай адказнасці непаўналетніх за правапарушэнні. Папераджальна-прафілактычная работа з вучнямі праводзілася і ў канікулярны час: арганізаваны рэйды “Падлетак”, “Сям’я”, ладзіліся сустрэчы з інспектарам ІСН Жыткавіцкага РАУС, участковым інспектарам, інспектарамі дарожнай аўтамабільнай інспекцыі.
Вялікая ўвага ў школе надавалася засваенню прававых ведаў вучнямі. Гэтаму садзейнічала правядзенне тыдняў прававых ведаў, сустрэч з работнікамі ІСН, Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі і ўчастковым інспектарам.
Прававая асвета бацькоў праводзілася на бацькоўскіх сходах у рамках педагагічных лекторыяў, у час індывідуальных кансультацый педагога сацыяльнага, на пасяджэннях Савета па прафілактыцы, пры наведванні спецыялістамі СППС і класнымі кіраўнікамі сямей вучняў.
Важным накірункам работы школы з’яўлялася грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў. Галоўная задача – выхаванне павагі да нацыянальнай сімволікі. У фае школы ёсць вугалок дзяржаўнай сімволікі. Кожны вучэбны кабінет забяспечаны выявамі Герба і Сцяга Рэспублікі Беларусь. Усе масавыя і ўрачыстыя мерапрыемствы пачынаюцца і заканчваюцца дзяржаўным гімнам. Да таго ж запланаваны і праводзяцца мерапрыемствы да дня Герба і Сцяга Рэспублі Беларусь.
У школе традыцыйна праводзяцца шэраг мерапрыемстваў па грамадзянска-патрыятычным выхаванні: Дзень вываду Савецкіх войс з Афганістана, тыдзень Памяці Мішы Мароза, дэкада абаронна-патрыятычнай работы ў маі, мерапрыемствы да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь; мерапрыемствы да святаў: Дзень Перамогі, Свята працы, Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, уручэнне кнігі “Я – Грамадзянін Рэспублікі Беларусь” і інш.
У школе існуюць дзіцячыя грамадскія арганізацыі. На сённяшні дзень найбольш буйнымі з’яўляюцца грамадскія арганізацыі: Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Дзейнічае школьнае самакіраванне.
Сучасная моладзь шырока карыстаецца сеткай “INTERNET”. Таму школа працуе на гэтай інфармацыйнай прасторы. Функцыянуе сайт школы, інфармацыя на сайце пастаянна абнаўляецца. У школе існуюць, абнаўляюцца і падтрымліваюцца ў патрэбным стане разнастайныя інфармацыйныя стэнды: “Здароўе”, “Для вас, бацькі”, “Прафарыентацыя”, “Закон і мы”, “Вугалок Міністэрства надзвычайных спраў”, “Школьнае жыццё”, “Беларусь у сучасным свеце”, “Піянер і Я”, “ГА “БРСМ” і іншыя.
Важнейшым накірункам работы школы з’яўляецца фарміраванне творчай асобы вучня. У рэалізацыі гэтага накірунку вялікую ролю адыгрывае дадатковая адукацыя.
У школе ў 2023/2024 навучальным годзе працавала згодна загада дырэктара школы 5 гурткоў рознай накіраванасці. Усяго на гуртковую работу было адведзена 10 гадзін.
Выхаванню вучняў школы таксама садзейнічалі розныя творчыя конкурсы. Вучні школы актыўна ўдзельнічалі ў раённых конкурсах:
конкурс “Здравствуй МИР” – вучаніцы 7 и 8 класаў Несцерчук Анастасія і Леська Аліна ўзнагароджаны дыпломам ІІ ступені;
раённы этап конкурсу “Лёд. Кветкі. Фантазія”– вучаніца 8 класа Комар Міхаіл ўзнагароджана дыпломам І ступені ;
раённы этап конкурсу “Калядная зорка”, вучаніца 8 класа Комар Міхаіл ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені.
раённы этап конкурсу “Традыцыйная беларуская лялька”– вучаніца 8 класа Шруб Канстанцін ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені;
ІV раённыя педагагічныя Свята-Федосіеўскія чытанні – вучаніца 5 класа Пась Дар’я – дыплом ІІІступені, вучаніца 7 класа Леська Анастасія – дыплом ІІІ ступені.
Тураўскія Чытанні – дыплом ІІІ ступені Блоцкая Валерыя і Леська Анастасія.
Выхаваўчая сістэма школы накіравана на фарміраванне грамадзяніна сваей краіны, члена сучаснага грамадства. Дасягненне гэтай мэты немагчыма без набыцця прафесіі. Таму ў школе праводзілася актыўная прафарыентацыйная работа з вучнямі. У сакавіку-красавіку праводзіўся тыдзень прафарыентацыі, вучні школы ўдзельнічалі у шэрагу мерапрыемстваў, напрыклад: сустрэчы з прадстаўнікамі вучэбных устаноў, прадстаўнікамі розных прафесій, экскурсіі ва ўстановы і прадпрыемствы. Праходзіў вечар сустрэчы з выпускнікамі, які таксама адыгрывае вялікую ролю ў прафарыентацыі вучняў. Аформлены і папаўняецца стэнд “Табе, выпускнік!”, існуе банк даных найбольш запатрабаванных прафесій.
Для прафілактыкі правапарушэнняў сярод вучняў у суботу, у час правядзення дыскатэк, арганізаваны бацькоўска-педагагічны патруль. Работа патруля наладжана на належным узроўні, кожную суботу і нядзелю педагогі школы і бацькі вучняў выходзілі на дзяжурства.
У пачатку і канцы 2023/2024 навучальнага года ў вучняў І - XI класаў праводзіўся маніторынг выхаванасці. У апытванні ўдзельнічалі вучні, бацькі і класныя кіраўнікі. Вынікі маніторынгу дазваляюць зрабіць шэраг высноў аб эфектыўнасці сістэмы выхавання па пэўным накірункам і дапамагаюць спланаваць выхаваўчую дзейнасць у школе.
На працягу навучальнага года праводзіліся папярэдні і перыядычны медыцынскія агляды вучняў і работнікаў школы, неабходныя інструктажы па ахове працы (уводны, мэтавы, пазапланавы, паўторны), пажарнай бяспецы (уводны, паўторны), распрацаваны і выконваюцца інструкцыі па ахове працы, пажарнай бяспецы, патрабаванні бяспекі, праграмы для навучання вучняў мерам бяспекі. Выдадзены ўсе неабходныя загады па арганізацыйным момантам аховы працы і пажарнай бяспекі. Праводзілася навучанне і праверка ведаў па ахове працы работнікаў (па меры неабходнасці), а таксама навучанне і праверка ведаў вучняў па мерам бяпекі пры правядзенні разнастайных мерапрыемстваў звязаных з выкарыстаннем працы школьнікаў так і пры арганізацыі экскурсій, паходаў, выездаў на спаборніцтвы, аздараўленне і інш. Ажыццяўляўся кантроль за аховай працы (штодзённы, штомесячны). Адзін раз у месяц, згодна загада па школе, праводзіўся дзень аховы працы ў школе. Вынікі якога абавязкова адлюстроўваліся ў загадзе па школе “Аб выніках правядзення Дня аховы працы”. Пры актыўным удзеле адміністрацыі і загадчыкаў вучэбных кабінетаў своечасова папаўняліся медыцынскія аптэчкі ў вучэбныя кабінеты, сродкі індывідуальнай абароны.
З мэтай кантролю і сістэматызацыі работы пытанні аховы працы разглядаліся на нарадзе пры дырэктару, педагагічным савеце, адміністрацыйных нарадах, сумесных пасяджэннях прафкама і наймальніка.
У адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных правіл і норм «Патрабаванні да ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», Інструкцыі аб парадку арганізацыі падвозу вучняў арганізаваны падвоз вучняў.
Зыходзячы з вышэй пералічанага можна вызначыць, што большая частка мерапрыемстваў былі пройдзены і выкананы згодна з патрабаваннямі. Але недахопы ў выхаваўчай рабоце таксама прысутнічаюць:
- праводзіць больш мерапрыемстваў па развіццю вучнёўскага самакіравання;
- удзяліць большую ўвагу напрамку “Эстэтычнае выхаванне”;
- неабходна больш арганізоўваць мерапрыестваў з удзелам бацькоў, каб бацькі бачылі і ведалі як паводзяць сябе дзеці, як дапамагаюць адзін аднаму ў розных выпадках;
- накіраваць намаганні на падрыхтоўку вучняў да эфектыўнага ўдзелу як у школьных, так і ў раённых конкурсах;
- накіраваць намаганні на падрыхтоўку вучняў да актыўнага ўдзелу ў экалагічных, прафілактычных і дабрачынных акцыях
Фінансава-гаспадарчая дзейнасць школы ажыццяўлялася на падставе планавання даходаў і расходаў бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў.
У 2023/2024 навучальным годзе адміністрацыя школы прадоўжыла работу па стварэнні аптымальных умоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу, папаўненні і мадэрнізацыі вучэбна-матэрыяльнай базы ўстановы адукацыі.
Школа не губляе кантактаў з бацькамі вучняў школы. Апякунскі савет арганізаваў найбольш актыўных і спачувальных матэрыяльнаму становішчу школы бацькоў вучняў і прадстаўнікоў арганізацый, якія выступілі з ініцыятыўнымі прапановамі аб паляпшэнні матэрыяльнага становішча школы.
Школа прадаўжае работу па афармленні вучэбных кабінетаў і другіх памяшканняў. Сродкамі другаснай занятасці былі зроблены адрамантаваны кнігі ў бібліятэцы, пафарбаваны кабінеты, майстэрні, спартыўная зала, памяшканні дзіцячага сада, гульнявыя дзіцячыя пляцоўкі і агароджа школы, добраўпарадкавана прышкольная тэрыторыя. Прадоўжана пасадка клумбавых кветак, работа па добраўпарадкаванні прышкольнай тэрыторыі. Сялянскай гаспадаркай М.Р.Шруба закуплены для школы прынтар, камп’ютэр, 30 кілаграмаў фарбы для пакраскі падлогі ў дзіцячым садзе.
Па выніках аналізу дзейнасці педагагічнага калектыву за 2023/2024 навучальны год устае праблема “Удасканаленне традыцыйных форм навучання і выхавання, выкарыстанне сучасных тэхналогій, якія павышаюць эфектыўнасць і якасць адукацыйнага працэсу”
Для рашэння праблемы педагагічны калектыў ставіць перад сабой наступную мэту і задачы на 2023/2024 навучальны год:
МЭТА: Фарміраванне асобы вучня і павышэнне якасці адукацыі ва ўмовах пераходу на новы змест адукацыі на аснове асобасна арыентаванага падыходу, выкарыстання здароўезберагаючых і інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе.
ЗАДАЧЫ:
- Павышаць якасць адукацыі праз стварэнне адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя, якое прыводзіць да развіцця асобы вучня
- Павышаць прафесійныя кампетэнцыі настаўніка ва ўмовах асобасна-арыетаванага накірунку развіцця школы.
- Фарміраваць ў навучэнцаў і выхаванцаў запартрабавансць выяўляць клопат аб сваім здароўі, імкнуцца да здаровай выявы жыцця.
- Рыхтаваць вучняў да самастойнага выбару і прыняццю рашэння ўзмацненню адказнасці за наступствы сваіх учынкаў.
Вынікі, якіх чакаем:
- Павышэнне якасці ведаў вучняў.
- Павышэнне ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў.
- Павышэнне ўзроўню выхаванасці кожнага вучня.
- Фарміраванне патрэбы ў вучняў праяўляць клопат аб сваім здароўі і імкненне да здаровага ладу жыцця.