Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Какой у Вас любимый предмет?
Всего 84 человека
Голосование
В субботу вы хотели бы:
Всего 65 человек
Голосование
Вам нравится наш сайт?
Всего 78 человек

ПАЛАЖЭННЕ АБ САЦЫЯЛЬНА-ПЕДАГАГІЧНАЙ І ПСІХАЛАГІЧНАЙ СЛУЖБЕ

Дата: 23 марта 2017 в 13:19
Автор: Лесько В. Я.

ПАЛАЖЭННЕ АБ САЦЫЯЛЬНА-ПЕДАГАГІЧНАЙ І

ПСІХАЛАГІЧНАЙ СЛУЖБЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ “ХІЛЬЧЫЦКІ ДЗІЦЯЧЫ САД-СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”

Глава 1 Агульныя палажэнні.

  1. Палажэнне аб  сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службе ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” распрацавана ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”.  Палажэннем  Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. №1554 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 103, 5/9279).
  2.  Сапраўднае Палажэнне рэгулюе парадак стварэння, функцыянавання і спынення дзенасці СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” і служыць прававой і арганізацыйна-метадычнай асновай яе работы.
  3. СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” уяўляе сабой сістэму практычнага выкарыстання дасягненняў псіхалогі і сацыяльнай педагогікі для аптымізацыі адукацыйнага працэсу і развіцця асобы навучэнцаў і выхаванцаў.
  4. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю СППС ажыццяўляе кіраўнік установы адукацыі. Каардынуе і накіроўвае дзейнасць СППС намеснік кіраўніка па выхаваўчай рабоце.
  5. У сваёй дзейнасці СППС кіруецца міжнароднымі актамі ў вобласці аховы правоў дзяцей, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, сапраўдным Палажэннем і распрацаваным на яго аснове аб сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службе ўстановы адукацыі, які зацверджаны кіраўніком установы адукацыі.

Глава 2. Мэта, асноўныя задачы і прынцыпы дзенасці,

функцыі СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

  1. Мэта дзейнасці СППС з’яўляецца садзейнічанне ў стварэнні ўмоў для паўнацэннага асобаснага развіцця, пазітыўнай сацыялізацыі, прафессійнага  станаўлення і жыццёвага самавызначэння навучэнцаў і выхаванцаў ва ўстанове  адукацыі, сям’і сацыяльным акружэнні.
  2. Асноўныя задачы СППС “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”: арганізацыя  своечасовай комплекснай асобасна арыентаванай сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай і прававой дапамогі навучэнцам, выхаванцам, а таксама тым з іх, хто мае  праблемы ў зносінах, навучанні, развіцці, сацыалізацыі або знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;
  3. - садзейнічанне ў фарміраванні эмацыянальна спрыяльнай атмасферы ў дзіцячых  і педагагічным калектыве ўстановы  адукацыі, сем’ях навучэнцаў, выхаванцаў і іх сацыяльным акружэнні;

    - папярэджанне сямейнай неспрыяльнасці, сацыяльнага сіроцтва, насілля ў адносінах  да дзяцей і прафілактыка  асацыяльных паводзін, беспрызорнасці, правапарушэнняў навучэнцаў, выхаванцаў, прапаганда здаровага ладу жыцця;

    - павышэнне псіхолага-педагагічнай  і прававой культуры ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу. Актывізацыя і ўзмацненне педагагічнага  патэнцыялу  сацыялльнага акружэння.

  4. Прынцыпы дзейнасці СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”:
  5. - прыярытэт правоў і інтарэсаў навучэнцаў і выхаванцаў;

    - асобасна арыентаваны падыход;

    - гуманістычны характар дзейнасці;

    - даступнасць;

    - канфідэнтыяльансць

    9.  СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” у межах сваёй кампетэнтнасці выконвае наступныя функцыі:

    - садзейнічанне ў забеспячэнні абароны правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў, выхаванцаў;

    - вывучэнне  ўзроўню развіцця навучэнцаў, выхаванцаў, іх індывідуальных  асаблівасцей, сацыяльнага стану, схільнасцей і патэнцыяльных магчымасцей у працэссе выхавання, навучання, прафесійнага  самавызначэння, прафілактыка і выяўленне  прычын адхіленняў у  вучобе, развіцці, зносінах, сацыяльнай адаптацыі;

    - сацыяльна-педагагічнае і псіхалагічнае суправаджэнне таленавітых навучэнцаў і выхаванцаў;

    - распрацоўка і рэалізацыя комплексных праграм сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі навучэнцам  і выхаванцам;

    - ажыццяўленне карэкцыі, накіраванай  на пераадоленне  парушэнняў у паводзинах, сацыяльна-эмацыянальнае развиццё дзяцей  з асаблівасцямі псіхафізічнага  развіцця, фарміраванне іх жыццёвай  кампетэнцыі;

    - арганізацыя работы па аказанню  комплекснай дапамогі  навучэнцам, выхаванцам, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і прызнаныя тымі, каму неабходна дзяржаўная абарона правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх (па іх рэабілітацыі і карэкцыі адхіленняў у псіхічным, асобасным і сацыяльным развіцці);

    - псіхолага-педагагічнае суправаджэнне працэсу інтэграванага (сумеснага) навучання;

    -удзел у падрыхтоўцы навучэнцаў і выхаванцаў  да самастойнага  і сямейнага жыцця,  выканна сацыяльных роляў грамадзяніна, сем’яніна, прафесіянала;

    - ажыццяўленне прафілактычнай работы па папярэджанню  сацыяльнага сіроцтва,  сямейнай неспрыяльнасці, гандлю людзьмі і насілля ў адносінах  да непаўналетніх, шкодных звычак, асацыяльных паводзін, беспрызорнасці, правапарушэнняў  і суіцыду сярод навучэнцаў, выхаванцаў фарміраванне навыкаў  здаровага ладу жыцця;

    - фарміраванне ва ўдзельнікаў адукацыйнага  працэсу патрэбнасці  ў псіхалагічных, педагагічных, прававых ведах і выкарыстанні іх пры  стварэнні ўмоў для паўнацэннага развіцця ісамавызначэння  навучэнцаў на ўсіх узроўнях адукацыі;

    - удзел у маніторынгу стану  і якасці навучання  і выхавання навучэнцаў, выхаванцаў ва ўстанове адукацыі;

    - удзел у арганізацыі  сацыяльна значнай дзейнасці навучэнцаў, выхаванцаў, садзейнічанне у развіцці маладзёжных і дзіцячых ініцыятыў, іх творчага патэнцыялу і самадзейнасці;

    - аказанне кансультатыўнай дапамогі  усім удзельнікам адукацыйнага  працэсу па пытаннях развіцця, выхавання, навучання, прафесійнага  станаўленння і сацыялізацыі навучэнцаў, выхаванцаў;

    - вывучэнне і абагульненне вопыту сацыяльна- педагагічнай  і псіхалагічнай работы. Удзел у метадычных аб’яднаннях, семінарах, канферэнцыях, распрацоўка метадычных матэрыялаў для ўдзельнікаў  адукацыйнага працэсу па пытаннях  развіцця, выхавання, навучання і  сацылізацыі навучэнцаў, выхаванцаў, па праблемах сям’і, абароны  і аховы дзяцінства.

     Глава 3. Арганізацыя работы СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

    10. Спецыялістамі СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” з’яўляюцца педагог сацыяльны, педагог-арганізатар, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце , старшыня бацькоўскага камітэта, класны кіраўнік аднаго са старэйшых класаў.

    11. СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” арганізуе выяўленне і ўлік навучэнцаў і выхаванцаў, якім неабходна сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная дапамога, а таксама якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане і якім неабходна дзяржаўная абарона:

    - дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей , якія  выхоўваюцца ў апякунскіх і прыёмных сем’ях, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

    - дзяцей, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі;

    - дзяцей, якія сталі ахвярамі злачынстваў. Жорсткасці, псіхічнага і фізічнага гвалту;

    - дзяцей з асацыяльнымі і дэліквентнымі паводзінамі;

    - дзяцей, якія ўжываюць алкаголь, наркатычныя і таксічныя  рэчывы;

    - дзяцей з парушэннямі эмацыянальна-валявой сферы;

    -дзяцей, якія маюць  канфліктныя адносіны  з педагогамі, бацькамі, равсенікамі, дзяцей, якія пакінулі  сям’ю або УА;

    - дзяцей, бацькі якіх неналежным чынам выконваюць функцыі па выхаванню дзяцей, злоўжываюць алкаголем;

    - дзяцей с сем’яў бежанцаў або з сем’яў, якія пацярпелі ў выніку стыхійных бедстваў, катастроф;

    - дзяцей з ліку выпускнікоў спецыяльных вучэбна- выхаваўчых устаноў закрытага тыпу або якіх вызвалілі з месцаў пазбаўлення свабоды;

    - іншых катэгорый навучэнцаў і выхаванцаў, якія маюць праблемы.

    12. СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” акзвае сацыяльна-педагагічную і псіхалагічную дапамогу і падтрымку усім навучэнцам, выхаванцам, бацькам, іншым удзельнікам адукацыйнага працэсу, а таксама тым, хто звяртаецца асабіста або калектыўна або па рэкамендацыі органаў апекі і нагляду, органаў абароны дзяцінства, педагогаў, інспекцыі па справах непаўналетніх і іншых зацікаўленых асоб і арганізацый.

    13. СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” забяспечвае  суправаджэнне навучэнцаў, выхаванцаў, сем’яў, якім неабходна дапамога, на працягу тэрміну і ў аб’емах, вызначаных індывідуальным планам абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетняга.

    Аб’ем, формы, працягласць першаснай сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай  дапамогі і наступнага суправаджэння вызначаюцца спецыялістамі СППС з улікам  узросту навучэнцаў і выхаванцаў, характару праблемы, яе аналізу і перспектыў вырашэння.

    Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная дапамога можа аказвацца ў індывідуальнай або  групавой форме.

    14. Спецыялісты СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” у выпадку неабходнасці накіроўваюць навучэнцаў, выхаванцаў, якія маюць цяжкасці ў навучанні і сацыялізацыі або асаблівасці псіхафізічнага развіцця, ва ўстановы, прызначаныя для аказання паглыбленай  дапамогі: сацыяльна-педагагічны центр (СПЦ), цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і  рэабілітацыі (ЦКРНіР), наркалагічны дыспансер і інш., для аказання ім комплекснай  дапамогі.

              СППС устанаўлівае і падтрымлівае кантакты з установамі, якія прызначаны для  аказання  паглыбленнай дапамогі,  патраніруе  дасягненні  накіраваных у іх удзельнікаў адукацыйнага  працэсу і адсочвае яго вынікі, іх сем’і на наведванне названых устаноў.

    15.  СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” аказвае сацыяльна-педагагічную і псіхалагічную дапамогу  непаўналетнім са звестак і ва ўзаемадзеянні з бацькамі або асобамі, якія іх замяняюць, з улікам думкі самога непаўналетняга.

    15. СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”  аказвае  сацыяльна-педагагічную і псіхалагічную дапамогу непаўналетнім са зветак і ва ўземадзеянні з бацькамі або асобамі, якія  іх  замяняюць,  з улікам думкі самога непаўналетняга.

    16. СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”  удзельнічае ў разглядзе выпадкаў, звязаных з ненаведваннем навучэнцамі, выхаванцамі УА, прыняццем рашэнняў аб іх дысцыплінарнай адказнасці, пастаноўкай на рознага роду ўлікі  (УШУ, ІСН, КСН); аказаннем матэрыяльнай  дапамогі,  выкананнем сацыяльных гарантый і льгот, а таксама іншых выпадкаў, якія могуць прывесці да прыніжэння правоў і інтарэсаў навучэнцаў, выхаванцаў.

    17.  СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”  праводзіць сацыяльна-педагагічны і псіхалагічны аналіз усіх выпадкаў суіцыдальных паводзін навучэнцаў, выхаванцаў, ажыццяўлення крымінальных учынкаў і гвалту ў адносінах да іх, а таксама выпадкаў гандлю людзьмі.

    18.  СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”  ажыццяўляе патранат дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага  развіцця на працягу двух гадоў пасля заканчэння  УА і аказанне ім індывідуальна арыентаванай сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі і падтрымкі ў сацыяльнай адаптацыі на пачатковым этапе самастойнага жыцця.

    19. СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” інфарміруе адміністрацыю УА, органы кіравання адукацыі і органы абароны дзяцінства аб парушэнні правоў  і інтарэсаў навучэнцаў, выхаванцаў і асоб, якія іх дапусцілі.

    20. Рэжым работы СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” вызначаецца з улікам асаблівасцей УА, забяспечаннасці даступнасці для навучэнцаў, выхаванцаў, іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу і магчымасці выканання функцый, прадуглкджаных сапраўдным Палажэннем.

    21. Дакументацыя СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” уключае:

    - план работы на навучальны год, зацверджаны кіраўніком УА;

    - план работы СППС на месяц;

    - план работы спецыялістаў СППС на месяц;

    - матэрыялы па арганізацыі  і аказанню дапамогі навучэнцам, выхаванцам, бацькам;

    - графік работы спецыялістаў СППС;

    - аналітычныя справаздачы аб рабоце за навучальны год;

    - справаздачы і аналітычныя матэрыялы аб рэалізацыі праграм сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай падтрымкі і планаў аказання канкрэтным катэгорыям навучэнцаў, выхаванцаў, бацькоў;

    - журнал уліку індывідуальнай работы з навучэнцамі  і іх бацькамі;

    - сацыяльна-педагагічная характарыстыка УА;

    - сацыяльна-педагагічная характарыстыка вучэбных класаў;

    - улік выхаванцаў, навучэнцаў, іх сем’яў, указаных у п.11 сапраўднага Палажэння;

    - інфармацыя аб установах і арганізацыях, з якімі ўзаемадзейнічае СППС;

    - сацыяльна-педагагічныя і псіхалагічныя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца ў рабоце спецыялістаў СППС.

  6. Глава 4. Правы, абавязкі і адказнасць спецыялістаў СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

  7. 22.  СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” у межах сваёй кампетэнцыі мае права

  8. - вызначыць задачы і прыярытэтныя накірункі дзейнасці, выбіраць педагагічна вызначаныя і мэтазгодныя формы і метады работы з улікам канкрэтных умоў, патэнцыялу УА, асаблівасцей кантынгенту ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу і іх патрэбнасцей;

  9. - прадстаўляць і адстойваць інтарэсы навучэнцаў, выхаванцаў, перш за ўсё  тых, хто аказаўся ў сацыяльна небяспечным  становішчы, ва УА, дзяржаўных і грамадскіх  арганізацыях, у судовых, праваахоўных і следчых інстанцыях у межах заканадаўства Рэспублікі Беларусь;

    - атрымліваць ад іншых структурных  падраздзяленняў і работнікаў УА неабходную інфармыцыю і дакументы па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю СППС;

    - удзельнічаць у рабоце органаў і камісій, якія ажыццяўляюць сацыяльнае  выхаванне навучэнцаў, выхаванцаў;

    - накіроўваць ва ўстаноўленным парадку  запыты ў арганізацыі для атрымання неабходнай інфармацыі ў мэтах  абароны правоў   і законных  інтарэсаў навучэнцаў, выхаванцаў,  і аказання ім комплекснай   сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай  дапамогі;

    - наведваць вучэбныя заняткі, культурна-масавыя і аздараўленчыя мерапрыемствы, якія праводзяцца ва УА, сем’і навучэнцаў, выхаванцаў з мэтай  папярэджання і вырашэння іх сацыяльна-педагагічных і псіхалагічных праблем;

    - уносіць на разгляд  кіраўніка УА, ва ўстаноўленным парадку органаў кіравання  адукацыяй, аховы здароўя, унутраных спраў і іншых зацікаўленых прапановы і  рэкамендацыі, накіраваныя на ўдасканаленне адукацыйнага  працэсу, сацыяльнага выхавання, абароны і аховы дзяцінства;

    - звяртацца ва ўстаноўленым парадку ў адпаведныя арганізацыі з хадатайствам аб  аказанні неабходнай  дапамогі  навучэнцам, выхаванцам у пераадоленні сацыяльнай неспрыяльнасці.

    23.  Спецыялісты  СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” абавязаны:

    - кіравацца ў сваёй дзейнасці заканадаўствам РБ і дакументамі Міністэрства адукацыі РБ;

    - выконваць этычныя нормы, захоўваць прафесіянальную тайну, не распаўсюджваць  звесткі, атрыманыя ў выніку кансультатыўнай работы (акрамя выпадкаў, калі дадзеныя звесткі ўяўляюць пагрозу  для навучэнцаў, іншых людзей, дзяржавы);

    - разглядваць пытанні і прымаць рашэнні ў межах сваёй кампетэнцыі і пасаднай інструкцыі;

    - удасканальваць прафесійнае майстэрства, павышаць  кваліфікацыю ва ўстаноўленым  парадку;

    - весці адпаведную дакументацыю па накірунках  прафесійнай дзейнасці;

    - выконваць устаноўленыя патрабаванні па ахове працы і стварэнню бяспечных умоў для здароўя і жыцця навучэнцаў, выхаванцаў;

    - несці адказнасць за правільнасць вывадаў, адэкватнасць выкарыстоўваемых у рабоце  сродкаў і метадаў, абаснаванасць зробленых заключэнняў і рэкамендацый, захаванне канфідэнцыяльнай інфармацыі, атрыманай у ходзе прафесійнай дзейнасці.

    Глава 5. Узаемадзейнасць ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

    24. СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” супрацоўнічае  з педагогамі і выкладчыцкім  саставам, структурнымі падраздяленнямі УА. Грамадскімі аб’яднаннямі, органамі  вучнёўскага самакіравання  і бацькамі па сацыяльна-педагагічнаму  і псіхалагічнаму  суправаджэнню адукацыйнага працэсу.

    25. СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” узаемадзейнічае  ў межах сваёй  кампетэнцыі з органамі  апекі, органамі  аховы  дзяцінства, камісіяй па справах непаўналетніх (КСН), інспекцыяй па справах непаўналетніх (ІСН), органамі  і арганізацыямі  аховы здароўя, культуры. Па працы і сацыяльнай абароне, спорту і турызму, унутраных  спраў, пракуратурай і судамі, а таксама грамадскімі аб’яднаннямі, іншымі арганізацыямі і зацікаўленымі.

    26.  СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” працуе  ў цесным кантакце з СППС іншых УА па прынцыпу інтэграцыі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай работы.

    27. Дзейнасць спецыялістаў СППС ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” каардынуецца сацыяльна-педагагічнымі цэнтрамі (раённымі, абласнымі), якія аказваюць арганізацыйную і метадычную дапамогу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.